Жаночае каханне (на белоруском языке)
Жаночае каханне,
як раніцой раса,
Такое чыстае ідзе ад сэрца,
Як бліскавіца ці вяселкава краса,
ў яе вачах яскравым
промнем адаб, ецца.
Жаночае каханне – гэта цуд,
Які яе узносіць да нябес.
Здаецца, ведае
і бачыць увесь люд,
якое шчасце ей даруе лес.
Яна ж, зачараваная каханнем,
Не хоча думаць ні аб чым другім,
яе ўсе мары толькі аб каханым,
яе адзіным, любым, дарагім.
Адданасць розніць
ад мужчын жанчыну.
Яе каханне – гэта песня сэрца!
І не шукайце
ў ім разважліва прычыну,
бо розуму яно не паддаецца.
Оценки:
Partizan - "10"helgasof51 - "10"
Класс или good.
Спасибо, приятно слышать.
Канешна прыгожа.
Вася, шчыра дзякую:)
Один из тех языков, который не знаешь, но… понимаешь. Красиво и завораживающе!
Ольга, спасибо. Захотелось капельку Родины принести на сайт.