Мне падабалася адна жанчына (на беларускай мове)
Мне падабалася адна жанчына.
Нават — трохi болей!
Адно яе iмя — ужо прычына,
аб якой я не скажу нiколi.
Адныя вiльготныя вочы яе -
дастатковы матыў злачынства,
якое нiчога табе не дае,
акрамя пачуцця учынка.
Бо што турэмныя краты?
Страты у памерах свабоды i ежы.
Гэта цi ж хiба страты?!
Я ж не стану нейкiм кастратам,
я толькi змяню адзежу.
А потым, пасля зноў магчыма
Знайду новы шэраг iмен,
i новая будзе жанчына
кружыцца у вiхуры дзён.
I новыя будуць вусны
Будзiць не раз у начы.
I новыя будуць спакусы,
ад якiх нiкуды не ўцячы…
Мне падабалася адна жанчына.
Нават — трохi болей.
Адно яе iмя — ужо прычына,
аб якой я не скажу нiколi..
Оценки:
АлисаПетрушка - "9"Partizan - "10"
Мне понравилось. Романтикой веет…красивые образы…
Но теперь несерьёздно…
Я тiже тако хiчу.
Васіль, твой ЛГ бабнік! Але гэта не навіна у сеняшні час:)
А чаму ЛГ? Можа гэта аўтабіяграфічны нарыс
Гэта — мой адказ на жаночае каханне. Мы (мужыкі) так-сама кахаем!
«I новыя будуць вусны
Будзiць не раз у начы.
I новыя будуць спакусы,
ад якiх нiкуды не ўцячы…»
Так заўсёды ў вас — у мужыкоў!:-((
За родную мову — аграменны плюс. I чаму толькi мала хто гаворыць на ёй?..:-((
Вы, Алиса, тоже землячка! Откудова, если не секрет?