Я люблю вераснёвыя ночы
Я люблю вераснёвыя ночы,
Жоўтага лісця стрыманы шэпт;
І, як ноч, твае чорныя вочы,
І да працы ўзнёслы імпэт.
Я люблю вераснёвае сонца,
Ззяе гуллiва нам з вышыні;
Купал неба блакітны, бясконцы;
І твае, быццам шоўк, валасы.
Я люблю вераснёвыя хмары,
Меладычныя стукі дажджу;
Твае рукі, усмешку на твары
Я люблю, я люблю, я люблю.
Автор готов к любой критике. Смелее!
Оценки:
Твоя моя не понимает
Понять то не составляет труда, но рифмы местами хотелось бы поточнее.
*Жоўтага лісця стрыманы шэпт; — я бы первые два слова местами поменял
Рыбак — рыбака, видит из далека