rifmer.com Карта сайта

Вечаровы нарыс

Нібыта хворая жывёла,
Бадай не цягне ногі дзень,
Здалёк відаць абрыс касцёла,
Які працяг у поле цень.
Неверагодныя прывабы,
Здаецца, сонейка знайшло
На гэтым небе; вельмі слабы
Адчула кліч, якім сяло,
Што ў гарызонце разгарнулась,
Яго цягнула на пакой.
А сонны дзень прачнуўся чула
І пацяжэў па-над ракой,
Пасуравеў. І цёмна стала,
І коўдра ночы падпаўзла,
І нібы ўсё замармытала
Ўспамінам дзённага цяпла…

Автор готов к любой критике. Смелее!


Рейтинг произведения: 10,00
(Вы не можете голосовать, справка)
Загрузка ... Загрузка ...

Оценки:

Agata - "10"

Поделитесь или добавьте в закладки в два клика:

Комментарии (2)

  1. Вельмі прыгожа, паэтычна! «…Коўдра ночы падпаўзла» — выдатна вобраз! Брава, Яўген!!!

Добавить комментарий

Для отправки комментария вы должны авторизоваться.