Журба
Чаму на сэрцы сум такі,
Журба такая, боль;
І ў кроплі, што сярод шчакі,
Чаму так чутна соль?
Чаму, як кроў, дыміцца гук,
Які са скрыпкі смык
Чароўна цягне? Ён да рук
Звышадчувальных звык.
Чаму, хоць з жалю грудзі рве,
Парушыць гэты спеў
Няма і думкі ў галаве,
Раней каб і хацеў.
Здаецца, бачыш, як габрэй
У старадаўні час
Чароўным гукам ля дзвярэй
Пакутна вабіць нас.
Адзінай існасццю стаіш,
Ператвароны ў слых,
І, быццам, з гукам тым ляціш –
Нябёс сапраўдны ўдых…
Автор готов к любой критике. Смелее!
Оценки:
Дмитрий - "10"Добрый - "10"
Дмитрий Федорович - "10"
Agata - "10"
Елена Ядрина - "10"
Красота то какая. Последнюю строчку выговорил с третьего раза))) Тут надо предварительно губы разминать). Не, ну в самом деле: вдны-вды (читаю приблизительно как английское W) — тот ещё акробатический элемент.
Не, Жень, правда здорово!!!
Дзякуй.
Вельмi, вельмi няблага! Верш сапраўды ўдала трапiўся!
Прыгожа напісана! На душы так прыемна! «Песняроў» ўспомніла, быццам вярнулася ў юнацтва! Дзякую ад усяго сэрца! Брава!!!
Як прыемна!