Беларуская глухмень
Пад крылам жнiвеньскiх аблокаў
Спяць запаведныя лясы.
Там на ўзлессе – колькi зроку –
Квiтнеюць сцiпла верасы.
Там дыхаць цяжка на балотах,
Кагосьцi кнiгаўка заве,
А бусел у чырвоных ботах
Павольна ходзiць па дрыгве.
Там думы-ветры ў дубраве
Пяюць пра старыя гады…
І ўвесь наш лёс на самай справе
Празрысты – так, як шкло вады.
А ўвечар зорка залатая
Да ранку суправодзiць нас,
І дзень мiнулы дзень прадляе,
Нiбы спынiўся рух i час.
Автор готов к любой критике. Смелее!
Оценки:
Дмитрий - "10"belash-eugeny - "10"
Agata - "10"
Добрый - "10"
Аист в красных сапогах — прям классно!))
Цудоўна! Вельмі прыгожа! Брава ад душы!!!
Агатуля, а вы што — беларуска?
На жаль, дарагія сябры, толькі ў душы! Вельмі падабаецца мова, песні, цяпер і вашыя вершы! З захапленнем рабіла пераклады. Нашы родныя мовы, гэта так выдатна! Дзякуй вам, сябры, за радасць!