Завіруха
Завіруха, завіруха,
Снежна-белая старуха!
Дзьме на вочы, беліць глебу,
Горкі, дзецям на патрэбу;
Будзе праца ўжо і санкам
Ўдзень і вечарам, і ранкам!
Толькі б дрэнная цяплынь
Не стварала ўсюды плынь,
Не нагнала бы аблокі,
Быццам коўдру, на шырокі
Неба сіні звонкі дах.
Каб дыван снягоў бы пах
Аксамітам і марозам,
І калядак шчодрым возам.
Каб сцяліўся зімні сон,
Аж пакуль вясновы гон
Колер зімняй забудовы
Згоніць ў гоман каляровы!
Автор готов к любой критике. Смелее!
Оценки:
Дмитрий Федорович - "10"Agata - "10"
RedFoxxx - "10"
KNOPKA74 - "10"
Выдатна, дзякую!
І я дзякую.))
Вельмі прыгожа сказана! Добра было б такая зіма была наперадзе! )) Дзякуй!
Какой мелодичный, звонкий язык! Я «Песняров» (которых обожаю) вспомнил и трижды прочитал (на слух неплохо воспринимаю, а читаю с трудом), чтобы без мысленных запинок насладиться и содержанием, и звучанием. Отлично!
Вельмі ўдзячны!